Даўно ня лазіў мяняць наладкі кансолі, але ўчора сябры ізноў узьнялі гэтую тэму, таму быў вымушаны.
1. У 8.04 зьявілася магчымасьць мяняць разрозьненьне кансолі нават пры ўключаным bootsplash`ы, таму кажам ядру
vga=0x318.
2. Пасьля гэтага ў
/etc/default/console-setup прапісваем CODESET="CyrSlav" FONTFACE="VGA" FONTSIZE="16"
3. Закідваем гэты шрыфт (
/usr/share/consolefonts/CyrSlav-VGA16.psf.gz) у
/etc/console-setup/.
4. Напрыканцы кажам
sudo update-initramfs -u.
У выніку атрымаем кансоль із звычайным VGA шрыфтом, але якая нармальна адлюстроўвае кірыліцу.
P.S. Розныя варыянты раскладак і пераключальнікаў можна выбраць праз
sudo dpkg-reconfigure console-setupP.P.S. Заўважыў адну цікавую рэч, калі пераходжу ў кансоль (Ctrl-Alt-F1), Rhythmbox спыняе прайграваньне, а калі вяртаюся ў X`ы - аднаўляе.